Темы

Стаўка — на эфектыўнасць вытворчасці

Стаўка — на эфектыўнасць вытворчасці

З гэтых слоў пачаў размову з галоўнымі аграномамі раённых сельгасарганізацый, спецыялістамі райсельгасхарчу саветнік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барыс Клешчукевіч падчас рабочага семінара на базе філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” у гэтую сераду. “Цяпер галоўнае — не толькі колькасць і якасць атрыманай прадукцыі, але і эфектыў­насць, якой дасягнулі пры яе вытворчасці”, — канстатаваў саветнік.

— Каб быць у сучасных умовах канкурэнтаздольнай, ваша прадукцыя павінна вытрымліваць не толькі якасныя патрабаванні, але і цэнавыя, — дадаў ён.

На семінары вялася размова, якім чынам зрабіць таннейшай вытворчасць раслінаводчай прадукцыі, а праз яе — і жывёлагадоўлі на такіх этапах, як уборка кукурузы (да яе раён толькі прыступае), сяўба прамежкавых і азімых культур. У “Харчавіку-Агра”, як было адзначана, — у гэтым плане прыкметныя дасягненні. Прапанаваўшы наведаць падрыхтаванае да сяўбы азімых жыта і сурэпіцы (палосна) поле, кіраўнік філіяла Міхаіл Стрыжэўскі падрабязна спыніўся на тэхналагічных момантах і прыёмах, якія прымяняюць у гаспадарцы, каб знізіць матэрыяльныя выдаткі і на пад­рыхтоўку глебы, і непасрэдна на сяўбу, прывёў дакладныя лічбы дасягнутай эканоміі. У прыватнасці, ён адзначыў, што адзін гектар падрыхтаванага і засеянага поля абыходзіцца гаспадарцы ў 9,38 л паліва.

На змешаных і палосных пасевах увага акцэнтавалася асобна. Каб забяспечыць “сытую” вясну для жывёлагадоўлі, іх у гаспадарках павінны пасе­яць у разліку 50 сотак на адну рагулю. Тым, хто да гэтага не прыступіў, настойліва ўказана парупіцца. Была звернута ўвага на танны, але такі важны тэхналагічны момант падчас падрыхтоўкі палёў, як выкарыстанне балкі для ўшчыльнення глебы, што садзейнічае лепшаму “засвойванню” насення, а ў выніку — павелічэнню ўраджайнасці культуры. У “Харчавіку-Агра” ім не пагарджаюць і ўпэўнены — на правільным шляху.

Калі пачынаць уборку кукурузы, у якой фаза спеласці — на зерне, як распланаваць работу ўборачнай тэхнікі на полі, каб у зерня была магчымасць прасушыцца, на якія тэхналагічныя моманты звярнуць асаблівую ўвагу падчас закладкі кукурузнага сіласу — пра ўсё гэта гаварылася за абмеркаваннем “кукурузнага” пытання.

На прыкладзе “Харчавіка-­Агра” ўдзельнікам семінара была прадэманстравана сур’ёзная работа з пашай. Галоўны аграном Валянціна Масолава распавяла, якія травы выкарыстоўваюць, чым, калі і ў якіх прапорцыях уздабняюць і г. д. Надаіўшы ў мінулым годзе на адну карову 5281 кг малака, сёлета ў гаспадарцы, як адзначыў галоўны заатэхнік Міхаіл Бандарчук, паставілі задачу “павялічыцца” да 5800 і ўпэўнена да гэтага рухаюцца. За 7 месяцаў маюць 3473 кг, што на 258 кг болей, чым за такі ж перыяд 2017-га.

На полі, дзе ўжо актыўна зазелянеў азімы рапс, падрабязна спыніліся на доглядзе гэтай культуры і азімай сурэпіцы. Дэталёва абмеркавалі мерапрыемствы, якія неабходна выканаць перш чым пасевы ўвойдуць у зімоўку. Зноў жа — з прыцэлам на эфектыўнасць вытворчасці, каб можна было разлічваць на добры ўраджай.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко проголосовал на выборах руководства ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Делегаты от нашего района приняли участие в выборах руководящих органов ВНС

24 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском лесхозе внимательно следят за ходом работы исторического ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко о достижениях суверенной Беларуси: мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко заявил о падении авторитета Вашингтона и Лондона на международной арене

24 апреля 2024
Актуально

Трудовые коллективы Бобруйского района смотрят трансляцию работы ВНС

24 апреля 2024
Актуально

“Это эволюционное развитие”. Лукашенко на ВНС о новом этапе в политической жизни страны

24 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024