Раённыя ўмельцы і майстры пабывалі на “Дрыбінскіх таржках”
Дыпломам Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана Цэнтралізаваная клубная сістэма Бабруйскага раёна — за актыўны ўдзел у VIII рэгіянальным фестывалі народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў “Дрыбінскія таржкі”, які прайшоў у раённым цэнтры 18 жніўня.
Асабістых узнагарод за ўдзел і прадстаўленыя на фэст работы ўдастоіліся кіраўнік народнага аматарскага аб’яднання дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Стары майстар” Цэнтра рамёслаў пас. Глуша Валерый Іванавіч Боўда (на здымку), народныя майстры Беларусі Юрый Іванавіч Боўда і Аляксандр Васільевіч Арлоў.
Не абыйшлося і без сувеніраў. Прадстаўнікі Бабруйшчыны і гаспадары свята абмяняліся імі ў знак пашаны адзін да аднаго.
Алена КАРПЕНКА. Фота Алеся КРАСАВІНА.