Іванаўскія артысты павіншавалі вяскоўцаў з Яблычным Спасам
Сёлетні Яблычны Спас жыхарам вёсак Забалацце і Плёсы нашага раёна запомніцца надоўга. У гэты дзень у госці да вяскоўцаў з “мехам” песень і добрым настроем завіталі работнікі Іванаўскага сельскага клуба.
Гучнымі апладысментамі суправаджалі вяскоўцы кожны выхад на імправізаваную сцэну вакальнай групы ўстановы пад кіраўніцтвам Віталя Мухаметава, а таксама салістаў Ксенію Ганчарову і Алену Аўрамчык ды загадчыцу клуба Нэлю Цімашчук. Па словах апошняй, несказана прыемна было назіраць, як радасць ад праваслаўнага свята дапаўнялася ў людзей радасцю ад добрай песні.
Арганізатары мерапрыемства выказваюць словы падзякі жыхаркам гэтых населеных пунктаў Александрыне Сакун і Вользе Бандарчук за дапамогу ў правядзенні свята.
Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву Іванаўскага СК.