У ААТ “Саўгас Кісялевічы” убіраюць азімы рапс
Да гэтага віду работ у гаспадарцы прыступілі тры дні таму. Уборка вядзецца на палях ля в. Ізюмава.
Па стану на ўчарашнюю раніцу, як паведаміла аграном адкрытага акцыянернага таварыства Марына Капорына, убралі 30 гектараў з 200 засеяных культурай. Ураджайнасць хоць і вышэйшая за мінулагоднюю, аднак пахваліцца, па словах спецыяліста, пакуль не даводзіцца — 10 цэнтнераў з аднаго гектара. Прычыну аграном бачыць у парушэнні тэхналагічных ланцугоў, выкліканых як адсутнасцю грашовых сродкаў, так і некаторымі арганізацыйнымі хібамі.
Марына Капорына ў гаспадарцы з лютага мінулага года, і справу сваю любіць. “Чалавек павінен прымяняць сябе там, на каго вучыўся, — з упэўненасцю заяўляе яна. — Тым болей што прафесія агранома мне сапраўды падабаецца, сама ж яе і выбрала”. З прызнанасцю гаворыць аграном пра механізатарскі калектыў. Адданыя справе, людзі, па яе словах — гонар “Саўгаса Кісялевічы” і надзейная яго апора.
Літаральна з першага дня ўборкі масланасенне сталі адгружаць у лік дзяржзаказу. На раніцу аўторка ў гэтых мэтах было пастаўлена 30 тон, усяго спатрэбіцца 200. З пастаўленай задачай у гаспадарцы разлічваюць справіцца.
Разам з уборкай рапсу ў ААТ “Саўгас Кісялевічы” займаюцца падкормкай кукурузы і нарыхтоўкай травянога корму — закладкай сянажнай масы ў траншэі.
Алена КАРПЕНКА. Фота Іллі КАСЬКО.