Вучаніца Брожскай школы ўдзельнічала ў міжнароднай канферэнцыі
Больш за 800 даследчыкаў з Беларусі, Расіі і Украіны прынялі ўдзел у рабоце міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Капыцінскія чытанні-2”, якая прайшла ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. Куляшова.
Форум прысвечаны памяці знакамітага вучонага і цудоўнага педагога Вячаслава Фёдаравіча Капыціна. Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі актуальныя праблемы сучаснай археалогіі, гісторыяграфіі, гісторыі Беларусі і памежных тэрыторый, крыніцазнаўства і метадалогіі вывучэння гісторыі, методыкі выкладання прадмета.
Прыемна адзначыць, што да ўдзелу ў адной з секцый навуковага форуму былі запрошаны дзесяцікласніца Брожскай СШ Дзіяна Грышчанка (на фота) і настаўнік гісторыі гэтай установы, кіраўнік праекту Уладзіслаў Уладзіміравіч Шарапаў. Вучаніца выступіла з эсэ на тэму “Прафесія педагога-гісторыка ў сучасным грамадстве”.
Ул. інф.