Веснавыя работы працягваюцца | Трыбуна працы

Веснавыя работы працягваюцца

Садзіць бульбу ў раёне практычна завяршылі. Галоўны клопат на гэтую пару — сяўба кукурузы. Па дадзеных райсельгасхарчу, палова ад адведзеных пад культуру плошчаў ужо засеяна. Адначасова ў сельгасарганізацыях займаюцца сяўбой адналетнікаў як на зялёную падкормку, так і для закладкі на зіму.

Не спыняюцца работы па доглядзе раслін. У прыватнасці, заканч­ваецца апрацоўка пасеваў азімага рапсу ад шкоднікаў, правядзенне хімпраполак на яравых збожжавых і зернебабовых культурах, пачынаюцца апрацоўкі на азімым рапсе супраць хвароб.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.