Аднаўленне статку — галоўнае пытанне нарады | Трыбуна працы

Аднаўленне статку — галоўнае пытанне нарады

Раённая нарада па пытаннях аднаўлення статку буйной рагатай жывёлы — выніках за красавік-май сёлетняга года, з удзелам спецыялістаў аблсельгасхарчу прайшла ў аўторак на гэтым тыдні. Яе ўдзельнікамі сталі кіраўнікі і галоўныя заатэхнікі сельгасарганізацый, заатэхнікі-селекцыянеры, галоўныя ветэрынарныя ўрачы, загадчыкі малочна-таварных фермаў і комплексаў, урачы-гінеколагі, тэхнікі-асемянатары гаспадарак. Узначаліў нараду першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў.

Падобныя вытворчыя сустрэчы, як адзначыў Аляксандр Васільевіч, праводзяцца штоквартальна. “Падводзім вынікі за папярэднія месяцы — як спрацавалі па асемяненні, па атрыманні прыплоду буйной рагатай жывёлы. Дзелімся станоўчым вопытам, вырашаем праблемныя пытанні, шукаем шляхі іх вырашэння, што дае магчымасць зразумець і свае памылкі, і на памылках іншых папярэдзіць іх у сябе”, — удакладніў ён.

Аналізуючы цяперашнюю сітуацыю з аднаўленнем статку ў раёне, у прыватнасці, атрыманнем прыплоду буйной рагатай жывёлы, першы намеснік начальніка райсельгасхарчу адзначыў, што за студзень-красавік пры заданні 3 338 галоў атрымана

3 294 (99% ад задання). А ўжо за красавік значна прыраслі: пры заданні 812 галоў атрымана 862 (106%). Красавіцкае заданне не выканалі ў ААТ “Стасеўка” (80%), СВК “Гігант” (90%), філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” (82%), ААТ “Неўскі-Агра” (86%), перавыканалі — у філіяле “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” (146%), Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс” (126%), філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” (108%).

Што датычыцца задання па асемяненні БРЖ, то яно па выніках студзеня-красавіка ў раёне выканана на 104% — пры плане асемяніць 4 951 жывёлу асемянілі 5 162. Непасрэдна за красавік гэтае заданне выканана на 101%. Унёсак у агульную справу зноў жа, як было адзначана, няроўны: калі 5 гаспадарак заданне перавыканалі, то 4 — не выканалі.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.