Вядзецца назапашванне мінеральных угнаенняў
Сельгаспрадпрыемствы працягваюць назапашваць мінеральныя ўгнаенні. Забяспечанасць апошнімі, як паведаміла начальнік Бабруйскага філіяла Магілёўскай АПВСХ Алеся Селіванава, складае ў цэлым па раёне 23% ад патрэбы.
Пры гэтым, калі азотнымі раён забяспечаны на 43%, то фосфарнымі і калійнымі — на 10 і 15 адпаведна. Найвышэйшы працэнт забяспечанасці мінераламі ў філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — практычна 100% ад веснавой патрэбы гаспадаркі.
Алена КАРПЕНКА.