Сяўба пачалася
Сёння ў раёне прыступілі да сяўбы ранняй ярыны. Першымі зерне ў глебу апусцілі аграрыі Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс”, засеяўшы поле ля в. Ясны Лес яравым аўсом.
— У мяне за плячыма болей за 20 пасяўных кампаній, — дзеліцца механізатар Сяргей Нерушаў (на фота ўнізе) падчас засыпкі ў сеялку чарговай порцыі насення. — І ў кожнай з іх свае адметнасці. Сёлетнюю можна назваць складанай ужо таму, што запозненая па часе. Плюс да гэтага — перанасычанасць глебы вільгаццю на асобных участках.
Дырэктар акцыянернага таварыства Сяргей Тарабуеў, гаворачы пра спецыфіку сёлетняй сяўбы, адзначае, што засяваць узяліся спачатку высокія ўчасткі, затым прыступяць да нізінных. Чакаць не даводзіцца, бо глеба на першых перасушыцца.
Сеяць ярыну сёння пачалі таксама аграрыі філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”.
Алена КАРПЕНКА. Фота Іллі КАСЬКО.