Сяўба набірае абароты | Трыбуна працы

Сяўба набірае абароты

Пасяўныя работы ў раёне працягваюцца.

Па словах начальніка вытворчага аддзела райсельгасхарчу Жаны Жукоўскай, вядзецца сяўба ўсіх відаў ранніх збожжавых культур — аўсу, ячменю, у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — ужо і пшаніцы, зернебабовых. У акцыянерных таварыствах “Міхалёўская Ніва” і “Неўскі-Агра”, дзе традыцыйна займаюцца вырошчваннем цукровых буракоў, уносяць у глебу насенне і гэтай культуры.

Адначасова вядзецца догляд пасеваў. Завершана падкормка азімай збажыны, першая падкормка азімага рапсу — у асобных гаспадарках прыступілі да другой. Акрамя таго, сельгасарганізацыі актыўна набываюць насенне кукурузы, каб ужо праз некалькі дзён прыступіць да пасеву і гэтай культуры.

Алена КАРПЕНКА. Фота Іллі КАСЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.