За здаровы лад жыцця
Адно з шэрагу мерапрыемстваў у рамках сумеснага праекта БГП №2 і Бабруйскага занальнага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі “Школа прапагандавання здароўя” прайшло ў мінулую пятніцу ў Каменскай сярэдняй школе.
Прызначаліся заняткі па тэме здаровага ладу жыцця як для маленькага слухача, так і для старшакласнікаў. У прыватнасці, валеолаг “раённай” паліклінікі Ларыса Колесава (на фота) правяла з другакласнікамі інтэрактыўную гульню “Дапаможам Гошу”, накіраваную на прафілактыку грыпу, глістных інвазій, каросты, педыкулёзу.
Урач-валеолаг Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Людміла Патапенка распавяла пра ролю харчавання ў забеспячэнні здаровага функцыянавання арганізма. У сувязі з тым, што маладыя людзі стаяць на парозе прафесійнага выбару, давяла пра асаблівасці харчавання пры вызначаных прафесіях, спынілася на ўзаемасувязі паміж апошнімі і патэнцыяльнымі хваробамі, выкліканымі тым ці іншым ладам прафесійнага жыцця, а таксама на мерах, здольных папярэдзіць захворванні. Завастрыла ўвагу на карысці адных прадуктаў і шкодзе іншых, перавазе “гарачага” харчавання над звыклымі для многіх перакусамі бутэрбродамі, а таксама на шэрагу іншых момантаў правільнага, а значыць — здаровага харчавання.
Алена КАРПЕНКА. Фота Іллі КАСЬКО.