Прайшла вучоба прафсаюзнага актыву
Планавая вучоба прафсаюзных кадраў (старшынь прафкамаў, казначэяў і грамадскіх інспектараў) арганізацый АПК, у адпаведнасці з пастановай прэзідыума Савета ФПБ “Аб навучанні прафсаюзных кадраў і актыву ў 2018 годзе”, прайшла ў раёне на мінулым тыдні.
Увага прысутных была заакцэнтавана на значных момантах выпрацоўкі калектыўных дагавораў, якія б адпавядалі галоўнаму іх прызначэнню — абараняць правы і законныя інтарэсы працоўных. Шмат гаварылася пра ролю грамадскіх інспектараў — памагатых наймальніка ў падтрыманні бяспечных умоў працы на сельгасвытворчасці. Не абыйшлі пытанне вядзення дакументацыі бухуліку ў прафпярвічках АПК. Былі дадзены адказы на хвалюючыя актыў пытанні, звязаныя з выкананнем калектыўных дагавораў, арганізацыяй работы грамадскага кантролю, іншыя.
За прафсаюзных “настаўнікаў” выступілі загадчык аддзела па сацыяльна-эканамічных пытаннях рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віталь Лісіцкі, галоўны тэхнічны інспектар працы ведамства Павел Манько, а таксама галоўны прававы інспектар працы Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксей Рымша, загадчык аддзела арганізацыйна-кадравай работы абкама прафсаюза Генадзь Шпакоўскі, галоўны спецыяліст па фінансавай рабоце Аксана Серафімовіч.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.