ВІА "Каскад" наведаў Бабруйшчыну | Трыбуна працы

ВІА “Каскад” наведаў Бабруйшчыну

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Бабруйшчыну ў мінулую суботу наведаў дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дзеючага склікання Анатоль Глаз разам з народным калектывам Беларусі, вакальна-інструментальным ансамблем “Каскад”.

Наведвальнікі Гарбацэвіцкага і Глушанскага сельскіх Дамоў культуры, дзе ў гэты дзень адбыліся канцэрты, не стамляліся дзякаваць музыкам за шчырыя песні, а для тых, хто прайшоў праз выпрабаванне Афгана — аўтабіяграфічныя. Напісаныя, як заўважыў Анатоль Глаз, можа, і не зусім прафесійна, але шчыра і з душой.

Зрэшты, дэпутат аблсавета згадаў, што Гарбацэвіцкі Дом культуры — першы з уведзеных у строй аб’ектаў падчас яго старшынства ў Бабруйскім райвыканкаме, і з задавальненнем адзначыў, што пабудова і цяпер адпавядае ўсім патрэбам сучаснай установы культуры.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.