Темы

Прайшоў ІІІ форум прафсаюзаў і рэгіянальных СМІ: сярод узнагароджаных журналістаў — супрацоўнік нашай газеты

Прайшоў ІІІ форум прафсаюзаў і рэгіянальных СМІ: сярод узнагароджаных журналістаў — супрацоўнік нашай газеты

III форум “Роль рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага партнёрства”, арганізаваны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі сумесна з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, працаваў на мінулым тыдні ў Мінску.

Яго мэтай было садзеянне ўзаемадзеянню паміж журналістамі і прафсаюзамі ў мэтах асвятлення работы апошніх, абмеркаванне надзённых задач, накіраваных на забеспячэнне правоў і законных інтарэсаў працаўнікоў, над вырашэннем якіх гэтым часам працуюць прафсаюзы.

Журналісты прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці прафсаюзнай турыстычнай выставы “Прафтур-2018”, наладжанай у Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў. Адкрываючы яе, старшыня ФПБ Міхаіл Орда заакцэнтаваў увагу на значнасці для Беларусі развіцця ўнутранага і ўязнога турызму, здольнага прыцягнуць у краіну дадатковыя грашовыя сродкі. Адначасова з эканамічнай выгодай ад турызму назваў садзеянне занятасці насельніцтва — стварэнне дадатковых працоўных месцаў. І для гэтага, па яго словах, у краіне шмат што зроб­лена: на тэрыторыі Беларусі маецца 13 толькі прафсаюзных здраўніц з шырокім спектрам медыцынскіх паслуг, распрацавана і дзейнічае больш за 100 марштураў па ўнікальных у ландшафтным, культурным і гістарычным плане месцах. І гэтую інфармацыю, як ён адзначыў, неабходна актыўна даводзіць да жыхароў краіны і замежжа.

Падчас плянарнага пасяджэння, якое прайшло ў Рэспубліканскім доме прафсаюзаў і дзе да работнікаў СМІ далучыліся кіраўнікі абласных, раённых, гарадскіх, а таксама галіновых аб’яднанняў прафсаюзаў, адбыўся адкрыты дыялог паміж сацыяльнымі партнёрамі. Пры гэтым Міхаіл Орда нацэліў прысутных на яго адкрытасць, адсутнасць няёмкіх тэм. Размова вялася пра наладжванне больш цеснага супрацоўніцтва паміж прафлідарамі і журналістамі ў мэтах асвятлення работы грамадскай арганізацыі, стваральнай працы людзей; пра ініцыятывы Федэрацыі прафсаюзаў ураду, у тым ліку па ўдасканаленні пенсійнага забеспячэння; пра Дэкрэт №1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які, па меркаванні старшыні ФПБ, будзе садзейнічаць легалізацыі людзей на рынку працы. Начальнік упраўлення інфармацыйна-аналітычнай работы Міністэрства інфармацыі Таццяна Хмель нацэліла журналістаў на павелічэнне “прывабнасці” сродкаў масавай інфармацыі, завастрыла ўвагу на ролі электронных СМІ, іх прысутнасці ў сацсетках. Намеснік старшыні ФПБ Алена Манкевіч, разам з іншым, спынілася на спосабах супрацьстаяння інфармацыйным укідкам, сеткавым тролям, дала рэкамендацыі па недапушчэнні канфліктаў на форумах.

Па традыцыі спікеры адказалі на пытанні журналістаў. Апошнія датычыліся работы прафсаюзаў па ўдасканаленні пенсійнага забеспячэння, кантрактнай формы найму працаўнікоў, матэрыяльнага стымулявання работнікаў СМІ, настаўніцтва на вытворчасці і інш.

Прыемным момантам форуму стала ўзнагароджанне работнікаў сродкаў масавай інфармацыі, чыя праца ў асвятленні прафсаюзнай тэматыкі па выніках 2017 года прызнана найбольш плённай. Сярод удастоеных Ганаровай граматы Міністэрства інфармацыі і журналіст нашай газеты — загадчыца аддзела сельскай гаспадаркі Алена Карпенка.

Уласн. інф.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024