«Энергамарафон» удаўся
Дыпломам 3-й ступені ўзнагароджана навучэнка 3-га класа Міхалёўскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ» Таццяна Тарасенка за паспяховы ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон» у намінацыі «Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў».
Вынікі конкурсу былі падведзены ў мінулым месяцы. Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання прайшла 28 студзеня ў Магілёўскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Да конкурсу нашую зямлячку рыхтавала кіраўнік аб’яднання па інтарэсах Цэнтра творчасці раёна Ю.Г. Шумская. Усяго ў абласным «Энергамарафоне» прынялі ўдзел чацвёра раённых школьнікаў.
Алена КАРПЕНКА. Фота са школьнага архіву.