Прайшла сустрэча з маладымі спецыялістамі

Сустрэча з маладымі спецыялістамі, якія атрымалі сёлета першае працоўнае месца ў арганізацыях Магілёўшчыны, прайшла ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Юнакоў і дзяўчат прывіталі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Кацярына Музычэнка, старшыня Горацкага райвыканкама Сяргей Кулагін, а таксама рэктар акадэміі Павел Саскевіч.

Ад нашага раёна ўдзел у сустрэчы прынялі настаўнік ДУА “Бабруйская раённая школа мастацтваў” Ксенія Няструева, галоўны эканаміст ААТ “Міхалёўская Ніва” Марыя Малькова і эканаміст філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” Таццяна Балдзенка.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.