Дэпутаты адобрылі праграму развіцця раёна | Трыбуна працы

Дэпутаты адобрылі праграму развіцця раёна

Асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2018 год, а таксама праект раённага бюджэту на гэты перыяд абмеркавалі і сваім рашэннем зацвердзілі дэпутаты чарговай сесіі Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў у мінулы чацвер. Сесію ўзначаліў старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Емяльянаў. Удзел у яе рабоце прыняў кіраўнік раёна Павел Найдзён.

Такім чынам, ключавы паказчык — экспарт тавараў — у параўнанні да 2017 года, запланаваны з ростам 103%, экспарт паслуг — 104,9%. У адпаведнасці з праграмай прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) прыцягнуць на канец снежня 500 тысяч долараў ЗША. Працаўладкаваць на створаных працоўных месцах — за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў — 40 чалавек. Што да раённага бюджэту на бягучы год, то ён, у адпаведнасці з праектам, мае быць бездэфіцытным.

Таксама сесія зацвердзіла змены ў папярэдне прынятых рашэннях Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў.

Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.