Выхаванцы Каменскай дапаможнай школы-інтэрната атрымалі падарункі ад сяброў
Сёння ў Каменскай дапаможнай школе-інтэрнаце прайшло навагодняе мерапрыемства. Да выхаванцаў у госці, з цёплымі словамі пажаданняў і падарункамі, завіталі прадстаўнікі раённай улады, духавенства, пастаянныя спонсары ўстановы — Белкаапсаюз, а таксама бацькі школьнікаў.
Да найбольш прыгожага свята ў годзе хлопчыкі і дзяўчынкі, пад кіраўніцтвам педагогаў установы, падрыхтавалі захапляльнае казачнае відовішча і цудоўную канцэртную праграму. За атрыманыя падарункі аддзячылі сяброў сваімі — уласна вырабленымі мяккімі цацкамі.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.