Ведае праблемы і клопаты выбаршчыкаў
Віктар Бяржанін, дэпутат раённага савета дэпутатаў па Бабінскай выбарчай акрузе №20, заўважае, што спадзёвы аднавяскоўцаў і жыхароў суседніх населеных пунктаў апраўдаў не ў поўнай ступені, хоць да гэтага заўсёды імкнуўся.
Жывучы сярод выбаршчыкаў, вядома ж, ведае іх праблемы і клопаты. І калі адны з іх вырашыць удалося, то іншыя так і засталіся праблемамі. У якасці станоўчага прыкладу свайго дэпутацтва Віктар Васільевіч прыводзіць усталяванне ў цэнтры Бабіна дзіцячай пляцоўкі, дзе маленькія яго жыхары могуць заняць сябе гульнямі, прывучацца да фізкультуры, загартоўваць здароўе. Да ліку няздзейсненага і асабліва хвалюючага пасялкоўцаў — нездавальняючы стан дарогі ў населеным пункце.
Калдобіны, па словах дэпутата, у іншых месцах настолькі ўнушальныя, што вадзіцелям даводзіцца шукаць праезд у абыход цэнтральнай дарогі. Апошняя даўно патрабуе да сябе ўвагі, аднак даведзеная дэпутатам у адпаведныя службы праблема пакуль, па прычыне адсутнасці фінансаў, не знайшла свайго вырашэння.
Алена КАРПЕНКА. Фота з рэдакцыйнага архіву.