Рэзідэнцыя Дзеда Мароза цяпер і ў Бабруйскім раёне

29 снежня гасцінна расчыніла свае дзверы казачная рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў пас. Глуша, на тэрыторыі раённага Цэнтра рамёслаў.

Нягледзячы на зусім не снежаньскае надвор’е, святочнае мерапрыемства “Цуды пад Новы год” сабрала ў рэзідэнцыі шмат прыхільнікаў цікавага і актыўнага адпачынку. Пабывалі на свяце і прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Паўлам Найдзёнам.

А паказаць Дзеду Марозу сапраўды было што — тэатралізаванае відовішча “Навагоднія забавы ля елкі”, праграму для дзяцей — “Зімовыя гульні”, конкурсы, загадкі, песні, карагоды вакол лясной прыгажуні, у якіх мог паўдзельнічаць кожны. Былі і святочныя пачастункі ад Дзеда Мароза, і святочны гандаль, дзе жадаючыя маглі набыць навагодні сувенір.

Варта адзначыць, што казачная рэзідэнцыя Дзеда Мароза будзе працаваць 30 і 31 снежня бягучага года, а таксама 1 і 2 студзеня 2018-га па папярэднім запісе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.