Насенне зерневых практычна ачышчана
Калі больш дакладна, то, як адзначыла начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жана Жукоўская, па стане на 8 снежня ў раёне было ачышчана 99% насення зерневых і зернебабовых культур.
Прычым, насенне аўсу ачышчана ў поўным аб’ёме. Ячмень засталося дапрацаваць толькі ў Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс”. Хлебаробы ААТ “Неўскі-Агра” завяршаюць ачыстку насення зернебабовых культур.
Ва ўсіх без выключэння сельгаспрадпрыемствах займаюцца вывазкай на палі арганічных угнаенняў. Усяго на гэтую пару вывезена 110 тыс. тон, альбо 30% ад неабходнага. Унесена амаль 24 тыс. тон — прыкладна чвэрць ад вывезенага. Пры гэтым, калі ўнясенне арганікі ў глебу да вясны прыпынена, то вывазка вядзецца ва ўсю.
Алена КАРПЕНКА.