“Кавалёўскія весялушкі” ізноў з перамогай!
З дыпломам лаўрэата 3-й ступені Першага адкрытага рэспубліканскага творчага фестывалю-конкурсу “Талісман поспеху” у намінацыі “Вакальная творчасць, ансамблі” (ва ўзроставай катэгорыі 11-13 год), вярнуўся 25 лістапада ўзорны ансамбль народнай песні “Кавалёўскія весялушкі” Бабруйскай раённай дзіцячай школы мастацтваў.
Дасягненне, па словах кіраўніка ансамбля Вольгі Васіленкі, надзвычайнае: спаборнічаць юным выканаўцам бабруйшчыны давялося з дзясяткам дзіцячых калектываў краіны ды пры тым — рознага жанравага накірунку, што зніжала шанцы на перамогу. Але, нягледзячы ні на што, і ў асаблівасці хваляванне, “Весялушкі” цудоўна справіліся з пастаўленай задачай, у каторы раз даказаўшы, і ў першую чаргу сабе, што на многае здольныя.
Варта адзначыць, што гэта другая за лістапад вялікая перамога адноўленага складу калектыва. У пачатку месяца “Кавалёўскія весялушкі” сталі пераможцамі 7-га Адкрытага конкурсу мастацтваў “Хрустальная ліра”, які таксама праходзіў у Мінску.
Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА.