Жывёла пераводзіцца на зімне-стойлавае ўтрыманне
У радзе гаспадарак, як паведамілі ў райсельгасхарчы, дойны статак паставілі ў хлявы, для жывёлы прадугледзілі двух-трохгадзінныя прагулкі. Пагалоўе пераводзіцца на зімнія рацыёны — на кармавыя сталы рагуль падаюцца сянаж і сілас з траншэй.
Пры гэтым у некаторых сельгасарганізацыях падрыхтоўчыя да зімы работы не завершаны: шукаюцца шляхі вырашэння праблемных пытанняў.
Нягледзячы на тое, што па вытворчасці і рэалізацыі малака ў цэлым па раёне маюцца зрухі — 119% да мінулагодняга ўзроўню, дзённыя ўдоі ў пераважнай частцы гаспадарак застаюцца невысокімі. Лідэрства на гэтую пару ў жывёлаводаў філіяла “Харчавік-Агра”, дзе ад рагулі ў дзень бяруць у сярэднім па 13,5 кг малака — на 0,6 кг болей, чым у папярэднім годзе. Прыкметна павялічыўся дадзены паказчык у філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, хоць да таго, якім можна б было задаволіцца, яшчэ далёка.
Алена КАРПЕНКА.