Восеньскія работы ў стадыі завяршэння

Як паведаміла начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жана Жукоўская, восеньскія палявыя работы ў раёне завяршаюцца.

За дзень-два плануецца ўб­раць бульбу, у стадыі завяршэння ўборка цукровых буракоў, актывізаваны работы па зборы ўраджаю кукурузы на зерне.

Дадзенай работай займаюцца ў СВК “Гігант”, дзе плануецца ўбраць 250 га, ААТ “Міхалёўская Ніва” (70), “Аграмашсервіс” (90), філіялах “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” (25) і “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” (90 га). З болей як 100 гектараў, якія, па стану на ўчарашнюю раніцу, былі ўбраны, намалочана 630 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 60 ц/га (у “Гіганце” — 77 ц/га, у філіяле “Харчавік-Агра” — 73 ц/га).

Убіраць кукурузу працягваюць і на сілас. Апошняга на гэты час закладзена 75 тысяч тон пры заданні 103 тысячы. Пры ўмове недабору менавіта гэтага віду корму, яго агульныя аб’ёмы будуць папоўнены за кошт шматгадовых траў і лугавых угоддзяў, якія плануецца скасіць.

Адначасова з уборкай актывізаваны пад’ём зябліва пад ураджай будучага года. Гэтая ра­бота вядзецца ва ўсіх раённых сельгасаргані­зацыях.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.