У гаспадарках убіраюць кукурузу
Гэтай парой, як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, аграрыі ва ўсю займаюцца ўборкай кукурузы на сілас і зялёны корм. З 6,5 тысяч га, што маюцца ў раёне, на сілас убрана палова.
Некаторыя гаспадаркі плануюць убраць кукурузу і на зерне, гэта прыкладна 400 га. Пакуль зерне выспейваецца. Яго вільготнасць на корані складае 38-40%, што азначае — убіраць рана. Аднак, як мяркуюць у райсельгасхарчы, дзён праз 3-4 і да ўборкі можна будзе прыступіць.
Сярод іншых работ, якія вядуцца на гэтую пару, — збор ураджаю бульбы і цукровых буракоў. Ураджайнасць першай у сярэднім па раёне 250 ц/га, салодкіх караняплодаў — каля 300.
Што да сяўбы азімых зерневых культур, то гэтыя работы — у стадыі завяршэння, пасеяна каля 8 тыс. га. Цалкам адсеяліся ў двух сельгасарганізацыях — СВК “Гігант” і філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”. У гэтых жа гаспадарках заняліся падняццем зябліва, каб “разгрузіць” і без таго напружаную справамі вясну.
Алена КАРПЕНКА.