Белтэлекам падключыў паўтарамільённага абанента сеткі GPON!
Сувеніраў, унушальных памераў тэлевізара і падключэння да пакету паслуг “Ясна 100” удастоілася сям’я Палянскіх з Бабруйску, гаспададыня якой —Таццяна Іванаўна, медсястра Бабруйскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі імя Марзона, стала паўтарамільённым абанентам сеткі GPON. Сертыфікат у пацверджанне апошняга, а таксама падарункі Таццяне і членам яе сям’і (мужу і дачцы) ва ўрачыстых абставінах уручыў 27 верасня намеснік генеральнага дырэктара РУП “Белтэлекам” па камерцыйных пытаннях Сяргей Туромша.
Такім чынам, цяпер у сям’і Палянскіх мала-што новенькі тэлевізар ад Белтэлекам, дык яшчэ і магчымасць на працягу года бясплатна карыстацца высокай хуткасцю падключэння да сеткі Інтэрнэт — да 100 Мбіт/с; лічбавым інтэрактыўным тэлебачаннем ZALA, у тым ліку ў HD-якасці; усімі дадатковымі тэматычнымі пакетамі для ZALA; безлімітнымі размовамі па Беларусі ў сетцы “Белтэлекам”.
Акрамя таго, у склад пакету “Ясна 100” уваходзіць паслуга “Разумны дом”, якая ўяўляе сабою простае і эканамічнае рашэнне, што дапамагае забяспечыць абанента інфармацыяй пра змены стану асобных аб’ектаў у памяшканнях абанента, а таксама кіраванне камфортам і рэсурсазберажэннем у дадзеных памяшканнях.
Таксама ў гэты дзень усе кліенты, якія падключылі пакет паслуг “Ясна 25”, “Ясна 100”, а таксама “Сямейны 4 Камфорт” атрымалі 30 працэнтаў зніжкі на ўвесь год і сувенір ад Белтэлекам.