Фотафакт. Работнікі культуры — работнікам палёў
“Засмачыць” песнямі і без таго сытную механізатарскую ежу, падараваць хлебаробам падчас абеду прыемныя хвіліны адпачынку, разбавіць манатоннасць іх работы, зняць напружанасць ад яе адказнасці — такую задачу ставяць перад сабой работнікі раённых устаноў культуры, выязджаючы ў гэтыя дні на жніво і арганізуючы для яго ўдзельнікаў непрацяглыя канцэртныя праграмы.
У сераду такі канцэрт быў наладжаны для камбайнераў, іх памочнікаў і вадзіцеляў філіялу “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”. Пакуль хлебаробы рыхтаваліся да прыняцця ежы, мясцовыя артысты — удзельніцы народнага фальклорнага ансамбля “Дубрава” Цялушскага СДК, радавалі іх майстэрскім выкананнем лірычных і жартоўных песень.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.