У Бабруйскім раёне прайшлі “Зажынкі”. Наш фотарэпартаж + відэа
Уборка збажыны ў Бабруйскім раёне традыцыйна пачалася са старадаўняга абраду “Зажынкі”. Мерапрыемства адбылося сёння на полі ААТ “Міхалёўская Ніва”. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі выканаўчай і распарадчай улады раёна, райкама прафсаюза работнікаў АПК, кіраўнікі сельгасарганізацый, прадстаўнікі галаўных прадпрыемстваў сельскагаспадарчых філіялаў, духавенства, работнікі Бабруйскага гаррайаддзела па НС, іншых зацікаўленых службаў, грамадскасць.
Вітаючы ўдзельнікаў “Зажынак”, старшыня райвыканкама Павел Найдзён павіншаваў усіх са святам, падзякаваў сельгасвытворцам за шчодры, якасна сабраны ўраджай азімага рапсу, пажадаў здароўя і плённай працы на жніве. Цёплыя словы земляробам перад пачаткам адказнай сельскагаспадарчай кампаніі выказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Феднеў. На добрую справу ўдзельнікаў жніва блаславіў і Настаяцель Свята-Мікольскага храма аг. Цялуша іерэй Сергій Іваноў.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.
Падрабязна пра мерапрыемства чытайце ў друкаванай версіі газеты “Трыбуна працы”.