Падарожжа ў краіну Светлафорыю
У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад аг. Варатынь Бабруйскага раёна» быў арганізаваны «Тыдзень бяспечных паводзін на дарозе». Асноўная задача гэтага мерапрыемства — фарміраванне ў дзяцей уяўленняў аб правілах дарожнага руху.
У рамках тыдня спецыялісты праводзілі займальныя тэматычныя гульні «Назаві, пра што я раскажу», «Складзі светлафор», «Раскажам лялькам аб правілах для пешаходаў» і іншыя, разыгрывалі праблемныя сітуацыі, якія садзейнічалі развіццю ўвагі і кемлівасці, фарміраванню арыенціроўкі ў прасторы.
Работа па навучанні правілам дарожнага руху праходзіла на спецыяльна абсталяванай пляцоўцы, дзе ўстаноўлены светлафор, дарожныя знакі, зроблена разметка з пешаходнымі пераходамі, ёсць атрыбуты для сюжэтна-ролевых гульняў. Дзеці вучыліся правільна пераходзіць дарогу, паводзіць сябе на прыпынку пасажырскага транспарту, знаёміліся з правіламі паводзін веласіпедыстаў на дарозе.
Алена ГАРЭЛЬКА,
загадчык дашкольнай установы адукацыі.