Темы

Дэпутаты абмеркавалі супрацьпажарны стан вёсак

Дэпутаты абмеркавалі супрацьпажарны стан вёсак

Супрацьпажарны стан сельскіх населеных пунктаў і тое, каму і якія меры неабходна прадпрыняць, каб палепшыць “пажарную статыстыку”— параўноўваючы з аналагічным перыядам мінулага года, пажараў у раёне прыкметна павялічылася — абмеркавалі ў аўторак дэпутаты выязной чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў пад началам старшыні райсавета дэпутатаў Аляксандра Емяльянава. Мерапрыемства прайшло на базе Гарбацэвіцкага і Глушанскага сельcаветаў. Удзел у яго рабоце прыняў старшыня райвыканкама Павел Най­дзён.

Пачалася сесія з наведвання механізаванага двара філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Баб­руйскі камбінат хлебапрадуктаў”, дзе прысутным былі прадэманстраваны магчымасці супрацьпажарнай тэхнікі, што маецца на ўзбраенні як непасрэдна Бабруйскага гаррайаддзела па НС, так і іншых арганізацый, у прыватнасці, Бабруйскага лясгаса. Другім пунктам цікавасці дэпутатаў стаў Глушанскі ВПК “Дзіцячы сад-СШ”. У школьнікаў — летнія канікулы, а значыць — увага да дзіцячай бяспекі павінна быць узмоцненай. Якая прафілактычная работа ў гэтым накірунку з вучнямі і іх бацькамі вядзецца ў сельскай установе адукацыі распавёў яе дырэктар Сяргей Сідараў. Ён жа патлумачыў, якія дакладна меры прадпрымае школа на выпадак выяўлення фактаў супрацьпажарнай неблаганадзейнасці ў дамах, дзе пражываюць дзеці, указаўшы пры гэтым на цесную ўзаемасувязь паміж школай і сельвыканкамам. Зрэшты, яшчэ адным пунктам рабочага плану дэпутатаў было якраз-такі наведванне мясцовай улады. І незнарок — на тэрыторыі сельсавета праводзіцца вялікая тлумачальная работа з насельніцтвам па забеспячэнні грамадскай бяспекі, у тым ліку супрацьпажарнай. У дзейнасці створанай пры сельвыканкаме добраахвотнай агляднай камісіі наўпроч адсутнічае фармалізм, што з гадамі, як адзначыла старшыня сельвыканкама Марыя Сушчанка, прывяло да значнага скарачэння выдадзеных прадпісанняў грамадзянам адносна тых ці іншых парушэнняў, а ў выніку — да скарачэння колькасці пажараў на тэрыторыі сельсавета. Апошняе старшыня мясцовага выканкама звязвае таксама з работай на тэрыторыі пасёлка пажарнай часці: ратавальнікі, па яе словах, пастаянныя ўдзельнікі рэйдавых аглядаў домаўладанняў.

Асновай сесіі стала плянарнае пасяджэнне, падчас якога ўсе разам: дэпутаты, прадстаўнікі распарадчай і выканаўчай улады, супрацоўнікі гаррайаддзела па НС, іншых зацікаўленых службаў, старшыні сельсаветаў, старасты населеных пунктаў, члены мясцовых аглядных камісій — шукалі адказ на надзвычай важнае і няпростае пытанне — як не дапусціць гібелі лю­дзей ад агню, знізіць колькасць пажараў. Актуальнасць тэмы відавочная. Як адзначыў начальнік гаррайаддзела па НС Андрэй Бабін, за пяць месяцаў года падраз­дзяленнямі службы ўчынена 106 выездаў на раён на ліквідацыю розных надзвычайных сітуацый. За гэты час у населеных пунктах здарылася 22 пажары, 2 чалавекі загінула. Асноўныя прычыны іх напрамую звязаны з бяспечнымі дзеяннямі вяскоўцаў. Расце доля ўзгаранняў, якія адбываюцца па віне нецвярозых грамадзян. Таксама ў летні перыяд абвастраецца сітуацыя з пажарамі на тэрыторыі зямельных на­дзелаў, якія не выкарыстоўваюцца, і нежылых дамоў. Пры гэтым, як было адзначана, у дзейсным стане знаходзяцца далёка не ўсе пажарныя гідранты, далёка не ўсюды здавальняючы тэхнічны стан воданапорных вежаў. Маюцца пытанні да вадаёмаў-копанак, у прыватнасці, да іх напоўненасці вадой і ўтрыманні пад’язных шляхоў. Не ўсе аглядныя камісіі выконваюць ускладзеныя на сябе абавязкі сумленна, без фармалізму…

Пазбегнуць вышэйпералічанага, па словах Андрэя Бабіна, можна пры дзейсных мерах зацікаўленых грамадзян на месцах: кіраўнікоў прадпрыемстваў, дэпутатаў, актыву населеных пунктаў, тых, хто лепш за каго бачыць праблему і зацікаўлены ў яе вырашэнні. Са свайго боку прадстаўнікі добраахвотных грамадскіх фарміраванняў выказалі нараканне на далёка не пастаянны ўдзел работнікаў МНС у рэйдах па домаўладаннях. Між тым прысутнасць апошніх, як было адзначана, дазволіла б аца­ніць сітуацыю з прафесійнага боку і мела б больш дзейснае маральнае ўздзеянне на грамадзян, якія недобрасумленна падыхо­дзяць да ўласнай і іншых бяспекі. І той, і другі аргументы небезпадстаўныя, што яшчэ раз пацвярджае — праблему росту колькасці пажараў у раёне трэба вырашаць усім разам.

У гэтай сувязі кіраўнік раёна Павел Найдзён заклікаў суб’екты прафілактыкі да больш цеснага ўзаемадзеяння паміж сабой і актывам населеных пунктаў. Зрабіў акцэнт на якасным падыходзе да выканання прынятых рашэннем райсавета мерапрыемстваў, сярод якіх — прыняцце дадатковых мер па выяўленні непрыгоднага жылля, па ачыстцы вадаёмаў-копанак ад расліннасці (суб’ектам гаспадарання), правядзенні прафілактычнай работы ў домаўладаннях грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Звярнуў увагу на неабходнасць пашырыць станоўчы вопыт работы агляднай камісіі Глушанскага сельвыканкама, як дзейсны сродак у дасягненні пастаўленай мэты — не дапусціць нівод­нага пажару.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024