Темы

Ушанавалі памяць абаронцаў Айчыны

Ушанавалі памяць абаронцаў Айчыны

Гэтымі днямі жыхары Беларусі па ўсёй краіне ўшаноўваюць памяць абаронцаў Айчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: тых, каму не пашчасціла выйсці з жахлівага пекла жывымі, і тых, хто вайну выстаяў, але не дажыў да дзён сённяшніх.

У баку ад гэтых падзей па традыцыі не засталася і раённая арганізацыя ГА “Беларускае таварыства інвалідаў”. 5 мая члены арганізацыі прынялі ўдзел у штогодных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Перамогі, якія праводзяцца на тэрыторыі былога ваеннага гарадка Кісялевічы ў Бабруйску. Разам з іншымі прадстаўнікамі грамадскасці горада яны ўсклалі кветкі да помнікаў на ваенных могілках, а таксама да мемарыялу “Героям Дняпроўскай флатыліі”, прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу.

Завяршылася святочная праграма для членаў грамадскай арганізацыі — усяго з розных куткоў раёна прыехала каля 80 чалавек — “салодкім сталом” на ўлонні прыроды і цудоўнай канцэртнай праграмай.

У размове з журналістамі старшыня камісіі па сацыяльных пытаннях Мікалай Самонаў заўважыў, што, прыцягваючы людзей з абмежаванымі магчымасцямі да ўдзелу ў такіх мерапрыемствах, арганізацыя за галоўную мэту ставіць грамадзянска-патрыятычнае выхаванне — маладыя яе члены павінны ведаць імёны тых, хто абараняў Радзіму ад ворага, ганарыцца воінамі-пераможцамі і сваёй краінай.

Усім прысутным у гэты дзень былі ўручаны наборы з прадуктаў харчу.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Осторожно, петарда!

7 декабря 2025
Читать новость
Общество

Где нельзя гулять с животными, рассказали в МЖКХ

7 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

На что направят Br4,4 млрд — Минфин о планах по поддержке АПК на 2026 год

7 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Руководство Бобруйского района поздравляет юристов с профессиональным праздником

7 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

Погода на 7 декабря в Могилевской области

7 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

Что бы праздники прошли безопасно!

6 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем