Темы

Сяргей Ласенка: “Зямля патрабуе да сябе ўвагі”

Сяргей Ласенка:  “Зямля патрабуе  да сябе ўвагі”

З галоўным аграномам ААТ “Саўгас Кісялевічы” Сяргеем Ласенка сустрэліся на полі паблізу вёскі Барбарова. Дзень быў нядзельны, выхадны, але земляробам у пару пасяўных работ не да адпачынку. Тым болей што надвор’е для сёлетняй вясны выдалася на рэдкасць спрыяльным для таго, каб класці зерне ў глебу: не сонечным, але ціхім і цёп­лым. З-за дробнага дожджыку, які час ад часу браўся ісці, ад патрывожанага трактарамі ранішняга поля сыходзіў неверагодна прыемны пах і… спакой.

Між тым майму суразмоўцу было не да сантыментаў: у гаспадарцы такое цяпер ужо рэдкае надвор’е імкнуліся выкарыстаць па-максімуму — засеяць кукурузай як мага болей адведзеных пад культуру плошчаў. З ранняй ярыной тут разлічыліся, надыйшоў час кукурузы на зерне і зялёны корм, а таксама бульбы.
“Сельгастэхнікі ў таварыстве не сказаць каб у дастатку, не новая, але задачу сваю пакуль выконвае, — заўважае галоўны аграном, неадрыўна сочачы за трыма трактарамі, якія безупынку хадзілі па полі.
У “Кісялевічах” без малога 30-гадовы спецыяліст працуе чацвёрты год. Да гэтага спазнаваў цяперашнюю прафесію ў адной з сельгасарганізацый Рагачоўскага раёна, куды трапіў па размеркаванні пасля заканчэння Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. У прафесійным выбары пайшоў, як кажа, па дарозе старэйшага брата, які цяпер працуе на Клічаўшчыне. Між тым, як для любога вясковага хлопца, сельская гаспадарка для майго суразмоўцы не была закрытай кніжкай. Тым болей што ў гэтай галіне на Кіраўшчыне працаваў ягоны бацька — у мясцовай гаспадарцы інжынерам (пазней у лясгасе). Сяргей жанаты. Яго “другая палавінка” працуе ў бібліятэцы, на дадзены час займаецца выхаваннем паўтарагадовага нашчадка сям’і. Жывуць маладыя людзі ў пас. Юбілейны, у вылучаным саўгасам доме, які, спадзяюцца, з часам змогуць прыватызаваць ва ўласнасць, каб адчуваць сябе на зямлі сапраўднымі гаспадарамі.
Працуючы ў “Кісялевічах” пад началам не аднаго кіраўніка, маючы вопыт работы ў іншай гаспадарцы, Сяргей Мікалаевіч трывала ўсвядоміў, што неад’емнай складаючай любога вытворчага працэсу на ўсіх яго этапах павінна быць працоўная дысцып­ліна. Апошнюю, як заўважае, можна паспрабаваць нала­дзіць, спасылаючыся на сваю значнасць, але на гэтым доўга не працягнеш. А вось тое, што кіраўнік у адносінах да працы сам павінен быць прыкладам для іншых, гарантам у вырашэнні праб­лемных пытанняў калектыву — мой субяседнік упэўнены. Даказаўшы не на словах, а на справе, што разумее і здольны арганізаваць работу падначаленых, па-сапраўднаму “хварэе” за даручаныя абавязкі, Сяргей Ласенка вось ужо колькі год значыцца ў рэзерве кад­раў на кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Бабруйскага раёна. Давер высокі? Без сумнення! І “кісялевіцкі” галоўны аграном імкнецца яго апраўдваць.
Акцэнтуючы ўвагу на пытаннях непасрэдна прафесійных, цікавімся, на якія культуры, па меркаваннях спецыяліста, гаспадарцы трэба рабіць стаўку, каб мець лепшыя фінансавыя вынікі. Адказ атрымліваем прадказальны — на тыя, што прыносяць выгаду. У выпадку іх саўгаса гэта, як лічыць Сяргей Мікалаевіч, травы на насенне, якое запатрабавана не толькі ў раёне. Тым болей што ў гаспадарцы маецца абсталяванне для яго ачысткі і дапрацоўкі. “У гэтым накірунку спрабуем рухацца, — адзначае Ласенка. — Сёлета таксама заклалі насеннікі. Аднак не ўсё так адразу і хутка. Добры насеннік за адзін год не выгадуеш”.
А вось на прыбыткі ад агародніцтва ў “Кісялевічах”, як мы даведаліся, разлічваюць не надта. Выро­шчваюць цыбулю, моркву, іншыя культуры, у цяпліцы — расаду. Аднак няшмат, у асноўным на ўласныя патрэбы гаспадаркі. Рэшткі рэалізуюць. Пасевы расады не павяліч­ваюць, таму што попыт на яе ў апошнія гады прыкметна зніжаны: эканомячы грошы, людзі імкнуцца абзавесціся ўласнай. Дый расце колькасць прыватнікаў, якія маюць магчы­масць пачаць пасяўны сязон значна раней, чым “Кісялевічы”.
…Загадваць наперад, якім будзе для іх гаспадаркі сёлетні год, Сяргей Ласенка не бярэцца. Затое на 100 і болей працэнтаў упэўнены, што зямля патрабуе да сябе ўвагі. І яны сваім калектывам робяць усё магчымае, каб зерне ярыны лягло ў глебу. Насення для гэтага ў дастатку, паліва ў асноўным хапае. Ёсць і людзі — добрасумленныя механізатары — чыімі намаганнямі пасяўная кампанія набліжаецца да завяршэння. Цяпер галоўнае, каб адыйшлі халады і непагадзь — сап­раўдная перашкода для сельскай вытворчасці, каб спрыяльным было надвор’е на працягу ўсяго сельскагаспадарчага года.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024