Раннюю ярыну пасеялі, пачалі садзіць бульбу

Зерневыя і зернебабовыя культуры, як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у раёне пасеяны. У двух гаспадарках гэтым часам працягваецца сяўба цукровых буракоў.

У цэлым пасеяна болей за палову ад агульнага аб’ёму плошчаў. Прычым, у ААТ “Міхалёўская ніва” дадзеная работа ў стадыі завяршэння. Прыступіў раён да сяўбы кукурузы на зерне і сілас. У радзе сельгасарганізацый пачалі садзіць бульбу. Праўда, развярнуцца ва ўсю шырыню ў гэтай справе пакуль не дазваляе надвор’е: з-за перанасычанасці глебы вільгаццю тэхніка не ў стане працаваць на асобных палях. Вядзецца сяўба яравога рапсу, а таксама адналетнікаў на кармавыя мэты.

Калі аналізаваць ход веснавых палявых работ у разрэзе гаспадарак, то лідзіручую пазіцыю ў гэтым плане трымае філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”. Доб­рымі тэмпамі вядуцца работы ў СВК “Гігант” і філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.