Темы

Непрыдуманае шчасце

Непрыдуманае  шчасце

Цяжка сказаць, па якіх такіх прыкметах адразу кінулася ў вочы, што мне на­суст­рач ідзе не проста прыгожая, а і шчаслівая жанчына. Аналізуючы ўжо цяпер, мяркую, што па ўпэўненых рухах, па яскравым позірку, па шырокай усмешцы, па лагодных зваротах да гарэз-дзетак, якія абляпілі як мухі і па-дзіцячы непасрэдна імкнуліся прыцягнуць увагу дарослых, наперабой расказваючы пра свае малечыя, такія важныя, як здаецца ў дзяцінстве, справы. Мець не адно-двое дзяцей, як прынята ў большасці сямей, а цэлых пяцёра для жыхаркі раёна Вольгі Зеньковіч (на фота) здаецца гэтак жа натуральна, як мець дзяцей у прынцыпе.

Родам з Шараеўшчыны Хімоўскага сельсавета, дзе і цяпер жыве яе маці, Вольга сама вырасла ў сям’і з такой жа колькасцю дзяцей і ба­чыць у гэтым толькі станоўчае.
— Мае сёстры, браты, іх дзеці — мы ўсе вялікая, дружная сям’я, — з запалам у голасе гаворыць мая гераіня. — У сям’і сярэдняга брата таксама чакаюць трэцяе немаўля. Нашы дзеці сябруюць адно з адным, летам разам бавяць час у бабулі ці ў нас на дачы, якая таксама ў Шараеўшчыне. Ім не сумна, заўсёды ёсць чым заняцца. Што да цяжкасцей, якіх, вядома ж, з прыбаўленнем дзяцей павялічваецца, то ні ў сям’і маіх бацькоў, ні ў нашай цяпер працы не цураюцца і не баяцца. Ва ўсіх трывалыя сем’і, усе імкнуцца да дабрабыту.
Зрэшты, самі Зеньковічы (муж Сяргей працуе экспедытарам на адным з прыватных прадпрыемстваў Бабруйска) дачу прыдбалі не толькі дзеля адпачынку. Штогод засаджваюць гектары рознай гароднінай, з першым цяплом набываюць у гаспадарку ўсемагчымую жыўнасць: курэй, качак, іншую птушку і нават парсючка. Даглядаюць іх, каб потым увосень і зіму быць забяспечанымі мясам з уласнага падворку.
— Вядома ж, трымаць гаспадарку таксама нетанна, — заўважае Вольга. — Іншыя скажуць — сабе даражэй. Але, па-першае, траты паступовыя дый акупаюцца, па-другое — прыемна ўсведамляць, што сям’я спажывае чыстую, не забруджаную хімікатамі прадукцыю. Дый нарэшце — што таксама трэба браць у разлік — дзеці прывучваюцца да працы, каб потым гаспадарамі быць у сваіх сем’ях.
Нараджаючы дзяцей, па словах Вольгі, яна ніколі не разлічвала на падтрымку дзяржавы, не прасіла болей, чым атрымліваюць іншыя маці яе статусу, і ўдзячная за тое, што мае. На сёння гэта зніжка на плату за дзіцячы садок, які наведваюць трое малодшых, дапамога па доглядзе дзіцяці да трох год і…
Вядома ж, у матэрыяльным плане нялёгка. Але ж і на сваёй працоўнай кар’еры жанчына не збіраецца ста­віць кропку. Зусім хутка наймалодшай Марыйцы споўніцца тры гады, і Вольга — ва ўсялякім разе так плануе — працягне працу ў сельгасвытворчасці. У свой час яна скончыла Горацкую сельгас­акадэмію і да нараджэння трэцяга дзіцяці была галоўным заатэхнікам ААТ “Саўгас Кісялевічы”. Работу сваю любіла і ўпэўнена, што актыўная праца на вытворчасці — па яе натуры. Хоць, прызнаецца, і вельмі хвалюецца: у гаспадарцы памяняўся калектыў, кіраўніцтва, дый тэхналогіі не стаяць на месцы.
А пакуль галоўны Вольгін занятак — дзеці. “Толькі накарміць усіх — колькі часу патрэбна, — з замілаваннем гледзячы на малых, адзначае мая суразмоўца. — Акрамя традыцыйных першага, другога і трэцяга, у халадзільніку трэба каб быў перакус, таму пастаянна выпякаю пірагі, гатую піцу”. Расказваць пра дзетак, падкрэсліваючы асаблівасці кожнага, Вольга не стамляецца. Найстарэйшы, 16-гадовы Арцём, вучыцца ў ганд­лёва-эканамічным каледжы на повара-афіцыянта і праяўляе да будучай прафесіі непадробны інтарэс, ён жа — безадказны матулін памочнік у хатніх справах. Ілля (яшчэ адзін сын ад першага шлюбу) любіць завіхацца з жыўнасцю, Васілінка — старанная і надзвычай сарамлівая дзяўчынка, Ігнат — любіць казкі і тое, каб перад сном матуля абавязкова была побач. Наймалодшая Марыйка — гарэза. Як і амаль кожная дзяўчынка, любіць прыгожа апранацца і фатаграфавацца.
— Калі ўсе ў адным пакоі, то, вядома ж, не абыходзіцца без валтузні, — з усмешкай працягвае аповед Вольга. — Суседка па дачы, бывае, скажа — дзяцей трэба выхоўваць больш строга. А я дык і не ведаю — правільна выхоўваю ці не: проста вельмі іх люблю.
Ад сябе бяруся сказаць, што выхоўвае Вольга сваіх дзяцей, напэўна ж, правільна, калі ўдастоена за гэта высокай дзяржаўнай узнагароды — ордэна Маці (рашэнне аб гэтым Прэзідэнт Рэс­публікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 мая гэтага года).
Гаворачы пра ўзнагароду, жанчына не ўтрымліваецца ад слёз. Я разумею, што прымушае іх ліцца ўзрушанасць. і, што гаварыць — радасць ад таго, што яе нялёгкія мацярынскія клопаты ацэнены па заслугах. Бо каму як не ёй зразумела, што нарадзіць дзяцей — адна справа, а гадаваць іх, выво­дзіць у людзі, падстаўляючы на хібах сваё мацярынскае плячо, — зусім іншая.


Дарэчы
Па стане на 1 мая сёлетняга года ў раёне пражывае 235 шматдзетных сем’яў, у якіх 798 дзяцей. З іх 169 сямей з трымя дзецьмі, 46 — з чатырмя. Сямей, у якіх выхоўваюцца 5 і болей дзяцей, — 20.
Ордэнам Маці ў раёне ўзнагароджана 40 жанчын, якія нарадзілі і выхавалі 5 і болей дзяцей.
Сістэма дзяржаўных дапамог сем’ям, якія маюць дзяцей, у сукупнасці з іншымі выплатамі сацыяльнага характару, ільготамі, падатковымі вылічэннямі забяспечвае матэрыяльную падтрымку сям’і падчас нараджэння і выхавання дзяцей.
Сем’і, якія выхоўваюць дзяцей, маюць права на дапамогі. Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці выплачваецца ў памеры дзесяцікратнага бюджэту пражытачнага мінімуму (далей — БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва (на сёння гэтая сума складае 1838,2 руб.). Падчас нараджэння другога і наступных дзяцей — у памеры 14-кратнага БПМ у сярэднім на душу насельніцтва (2573,48).
Штомесяца дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 год з 1 мая складае на першае дзіцяці 261,38 рублёў, на другога і наступных — 298,72 рубля.
Падчас нараджэнні ў сем’ях блізнят дадаткова ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне выплачваецца грашовая кампенсацыя ў памеры двух бюджэтаў пражытачнага мінімуму (на 1 мая — 3367,64 руб.) на кожнага з нованароджаных.


Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024