Темы

На 98-м годзе жыцця памёр беларускі паэт, Ганаровы грамадзянін Бабруйшчыны Мікола Аўрамчык

На 98-м годзе жыцця памёр беларускі паэт, Ганаровы грамадзянін Бабруйшчыны Мікола Аўрамчык

8 мая ў Мінску пасля цяжкай працяглай хваробы памёр Ганаровы грамадзянін Бабруйшчыны, найстарэйшы сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, паэт Мікола Якаўлевіч Аўрамчык. Яму было 97 гадоў.

Мікола Якаўлевіч Аўрамчык нарадзіўся 14 студзеня 1920 года ў Плёсах Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў школы ў Плёсах і Цялушы. У 1938 годзе паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі», пазнаёміўся з Янкам Купалам, Кузьмой Чорным, Алесем Салаўём.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах. Пры акружэнні ў чэрвені 1942 года трапіў у палон да іспанцаў, пасля немцамі быў вывезены ў Рур на каменнавугальныя шахты. У красавіку 1945 года вызвалены англічанамі. Пасля вайны працаваў на аднаўленні Данбаса. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1949).

Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя», у 1953—1980 — рэдактар аддзелу паэзіі часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў з 1947 года. Дэбютаваў вершамі ў 1937 г. у бабруйскай газеце «Камуніст».

Аўтар кніг паэзіі «Пярэдні край» (1949), «Шляхамі дружбы» (1952), «Ключы жураўліныя» (1960), «Сустрэча былых канагонаў» (1963), «Універсітэцкі гарадок» (1967), «Агледзіны» (1969), «Як на далоні» (1970), «Дрэва дружбы» (1973), «Вадовішча» (1976), «У падзямеллі» (раман, 1986), «Анкета: Выбранае» (1990), зборніка вершаў для дзяцей «Дружба» (1950). Выйшлі «Выбранае» (1976) і Выбраныя творы ў 2 т. (1980). Аўтар кнігі «Знаёмыя постаці» (2004), прысвечанай беларускім дзеячам. Разам з Н. Гілевічам аўтар «Сказу пра Лысую гару».

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Дж. Байрана, А. Міцкевіча, Л. Украінкі, І. Франко, М. Джаліля, Г. Эміна, І. Куратава, С. Ясеніна, Я. Смялякова, зборнікі вершаў С. Міхалкова «А што ў вас?» (1950), В. Бычко «Тры сястры» (1953), паэму М. Нагнібеды «Васілёк» (1961) і іншае.

Мікола Якаўлевіч быў узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за зборнік «Сустрэча былых канагонаў».

Развітанне з Міколам Якаўлевічам адбудзецца 10 мая ў 10.30, у развітальнай залі Лечкамісіі (Мінск, вуліца Чырвонаармейская 10), — паведамляе прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Рэдакцыя «Трыбуны працы» далучаецца да шчырых спачуванняў родным Міколы Аўрамчыка.

Последние новости

Актуально

То, что нас объединяет. В Бобруйском районе проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!». В Бобруйском районе стартовала акция ГАИ

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Республиканский субботник проходит в Беларуси

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Большая сделка с США, война на Ближнем Востоке и будущее Беларуси. Подробности интервью Лукашенко RT

18 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 18 апреля в Могилевской области: ожидаются благоприятные климатические условия для работы на свежем воздухе

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

ИМНС информирует. О принятии решения Совета ЕЭК о маркировке отдельных видов кондитерских изделий в потребительской упаковке средствами идентификации

17 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем