Догляд пасеваў — актыўнымі тэмпамі
Як паведамілі ў райсельгасхарчы, усяго на зімне-стойлавы перыяд 2017-2018 г.г. плануецца нарыхтаваць 8 200 т сена, 104 000 т сенажу і прыкладна столькі ж (103 000 т) сіласу. Плошча 1-га ўкосу складае 11 450 га. Скасіць яе разлічваюць за 13-14 дзён, нарыхтаваць з першага ўкосу сена 3 000 т, сенажу — каля 70.
Да масавай касавіцы ў гаспадарках плануюць прыступіць на наступным тыдні: начныя тэмпературы працягваюць заставацца нізкімі, што не садзейнічае росту травы.
Між тым, актыўна гэтым часам вядуцца работы па доглядзе пасеваў: хімічныя праполкі яравых зерневых і рапсу, пачынаюцца — кукурузы, падкормкі ранняй ярыны.
Што да кукурузы, то даведзенае аблвыканкамам заданне па яе сяўбе цалкам выканана. Аднак прынята рашэнне пасяўныя плошчы павялічыць, таму каля 2 000 га кукурузы ў раёне яшчэ будзе пасеяна.
Зрэшты, раёнам выкананы і ўсе астатнія заданні па сяўбе, таму можна сказаць, што пасяўная кампанія на Бабруйшчыне завершана. Адналетнікі ў разлік не бяруцца: яны выкарыстоўваюцца ў якасці падкормкі на зялёны корм, таму сеяць іх будуць на працягу ўсяго лета.
Алена КАРПЕНКА.