Віншаванні юбіляру
На гэтым тыдні, 20 красавіка, 80-гадовы юбілей адзначыў наш зямляк, заслужаны работнік Беларусі Пётр Лаўрэнцьевіч Шыла.
З гэтай нагоды шаноўнага юбіляра, які не адзін дзясятак год з’яўляўся членам прафсаюзнай арганізацыі, павіншаваў раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК. Старшыня райкама Сяргей Феднеў уручыў жыхару п. Глуша кветкі і каштоўны падарунак.