У саўгасе “Кісялевічы” сеюць ячмень
Менавіта за сяўбой яравога ячменю засталі мы ў чацвер на гэтым тыдні земляробаў ААТ “Саўгас Кісялевічы” — работы вяліся на полі паблізу в. Баяры.
Прыемна было назіраць, як нетаропка і велічна плыве па ўзараным і “адшліфаваным” полі пасяўная тэхніка. Настрой на работу ў механізатараў быў цудоўны. І таму што дзень выдаўся прыгожым, сонечным, нягледзячы на першыя веснавыя грымоты. І таму што займацца даводзіцца святой справай — сеяць хлеб.
Работнікі палёў спадзяюцца на добры ўраджай і для гэтага прыкладваюць усё сваё старанне.
Усяго ў гаспадарцы запланавана пасеяць 350 га яравога ячменю. Пасеяна, па дадзеных на ўчарашнюю раніцу, — 50 га.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.