Конкурс юных чытальнікаў
У гэтым годзе ўпершыню праводзіцца рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка». Яго заснавальнікамі выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».
Дэвіз конкурсу — «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!». Да ўдзелу ў ім запрашаюцца вучні пачатковых класаў, 5-6-х, 7-8-х і 9-10-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Конкурс праводзіцца на працягу года. Першы этап пройдзе ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі — з 1 па 31 сакавіка 2017 г.; другі — раённы — з 1 па 30 красавіка; трэці — абласны (Мінскі гарадскі) —
з 1 па 31 мая.
Па выніках абласнога (Мінскага гарадскога) этапу конкурсу лепшыя юныя чытальнікі краіны стануць удзельнікамі заключнага рэспубліканскага этапу, які сёлета адбудзецца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.
Ул. інф.