У гаспадарках працягваюць нарыхтоўваць арганіку
Пад сёлетнюю сяўбу ярыны, у адпаведнасці з планам, раёну неабходна ўнесці 315 тыс. тон арганічных угнаенняў.
Паказчык нарыхтаванага на сёння — 164 тыс. тон альбо 52% ад неабходнага. На палі вывезена без малога 130 тыс. тон (79% ад нарыхтаванага і 41% ад плану). У тым ліку з восені ўнеслі пад зябліва і зааралі 27,5 тыс. тон. Астатняя арганіка будзе ўнесена пад веснавое ворыва.
Гэтым часам работы па яе нарыхтоўцы працягваюцца. Угнаенні вывозяць на палі і падбуртоўваюць. Увесну непасрэдна з буртоў іх будуць загружаць у раскідвальнікі.
… і назапашваць насенне мнагалетнікаў
Ачыстка неабходнага для сяўбы ярыны насення не завершана толькі ў адной сельгасарганізацыі — ААТ “Міхалёўская Ніва”. У цэлым жа па раёне, як паведаміла намеснік начальніка райсельгасхарча па раслінаводстве Арына Сяргеева, насенне ачышчана і чакае часу пратручвання.
Тым часам у гаспадарках удакладняюць рабочыя планы па правядзенні веснавых палявых работ, пралічваюць тэхнічныя магчымасці гэтага, аб’ёмы патрэбнага насеннага матэрыялу. Пры гэтым насеннем зерневых і зернебабовых культур раён забяспечаны цалкам (102%). Што датычыцца мнагалетніх траў, то гаспадаркі працягваюць заключаць дагаворы на іх набыццё з арганізацыямі суседніх раёнаў.
Алена КАРПЕНКА.
Фота носіць ілюстрацыйны характар.