Темы

Прафесія, як частка душы

Прафесія, як частка душы

Падчас нашага знаёмства з колішнім галоўным эканамістам СВК “Гігант” Марыяй Аляксееўнай Лазоркінай першымі словамі, якімі, пасля прывітання, сустрэла нас гаспадыня, былі “Я ніякага подзвігу, нічога гераічнага не здзейсніла… я самы звычайны чалавек”. Сказанае яшчэ раз пацвердзіла выснову маіх шматгадовых назіранняў, што такія рысы чалавека, як працалюбства і сціпласць, ідуць па жыцці поруч. Але хіба самаадданая і сумленная праца на карысць іншых — не подзвіг? І хіба не пра геройства работніка гаворыць той факт, што ягоны дзень нараджэння (11 лютага М.А. Лазоркіна адзначыць 70-годдзе) у калектыве памятаюць нават праз дзясятак год пасля выхаду на заслужаны адпачынак?

…Вялікія Бортнікі мая суразмоўца лічыць сваёй другой радзімай. Разам з мужам і дзецьмі яны пераехалі сюды ва ўзросце крыху болей за 30 год і адразу ўлюбіліся ў гэтыя мясціны.

— Наш населены пункт вельмі зручны для пражывання, — расказвае Марыя Аляксееўна. — Адсюль без цяжкасцяў можна дабрацца ў любую кропку Беларусі. Трэба нешта перадаць дзецям у сталіцу ці самой наведацца да іх у госці — калі ласка, тут жа сядай і едзь. А бываюць жа вёскі, што і да райцэнтра дабрацца праблемна.

Між тым, не забываецца мая суразмоўца і на сваю першую радзіму — Горацкі раён Магілёўшчыны, дзе яна скончыла спачатку сярэднюю школу, а пасля і агранамічны факультэт Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Праўда, так сталася, што прафесію агранома, яшчэ да работы ў СВК “Гігант”, Марыя Аляксееўна змяніла на прафесію эканаміста. Ні тады, ні пасля ні разу пра гэта не пашкадавала: адразу і назаўсёды ўлюбілася ў сваю справу.

— Прафесія эканаміста — мнагагранная, — заўважае Марыя Аляксееўна. — Гэта не толькі выключна эканамічныя дзеянні, як лічаць іншыя. Гэта найперш работа з людзьмі, наладжванне стасункаў з імі. Няпроста, але цікава. Гэта цяпер для мяне ў Бортніках ужо шмат незнаёмых: моладзі многа і прыезджых таксама. А ў гады маёй прафесійнай дзейнасці ведала выключна кожнага жыхара не толькі з твару, але іх імёны, прозвішчы.

У “Гіганце” Марыя Аляксееўна працавала спачатку — на працягу 4-х год — другім эканамістам, затым — галоўным. Усяго рабоце ў сельгасарганізацыі аддала 27 год.

— Дваццаць сем найлепшых год, — заўважае жанчына. — Бо работа для мяне заўсёды была ў радасць, яе заўсёды ставіла на першае месца. Работу і сям’ю. І вельмі любіла сваю прафесію. Каб не хвароба, працавала б і далей.

З цеплынёй згадвае былы галоўны эканаміст свой калектыў, калег па рабоце, многія з якіх і цяпер працуюць, кіраўніцтва гаспадаркі і непасрэдна Міхаіла Пятровіча Левакова, які ўзначаліў “Гігант” хутка пасля пераезду Лазоркіных на новае месца жыхарства.

— Калектыў у нас быў зладжаны, дружны, — разважае Марыя Аляксееўна, — але для таго каб ён быў сапраўднай камандай, каб ва ўсіх яго членаў было разуменне, што на рабоце павінна быць выключна работа, трэба задаць для гэтага адпаведны тон. У нас ён быў. Асабіста я, колькі ні працавала, ніколі ні з кім не мела канфліктаў.

Свае працоўныя абавязкі Марыя Аляксееўна заўсёды ставіла вышэй за што, таму заслужана карысталася і дагэтуль карыстаецца павагай людзей, сярод якіх працавала, якія яе ведаюць як выдатнага прафесіянала і сумленнага, інтэлігентнага чалавека.

Жывучы на сяле, Лазоркіны, як і іншыя вяскоўцы, заўсёды трымалі гаспадарку: гарод, свіней, птушку.

— І на гэтую работу часу таксама хапала, — расказвае жанчына. — І яе выконвалі з настроем, разам з мужам, ніколі не дзелячыся на тваё і маё. Але мы яшчэ той, старой, як кажуць, закалкі, якія цвёрда ўсведамлялі, што праца робіць чалавека высакародным. Так нас выхавалі бацькі. Таму і паспявалі і на рабоце, і дома. І ўсё гэта з уздымам, з радасцю, не шукаючы хвілін для адпачынку. Цяпер, на жаль, такія адносіны да работы і жыцця далёка не ва ўсіх маладых.

… Вядома ж, нялёгка было запоўніць тую вялізную нішу, якая стварылася ў жыцці маёй суразмоўцы пасля яе выхаду на заслужаны адпачынак.

— Першы год было надзвычай цяжка заставацца дома, без любімай справы, — дзеліцца Марыя Аляксееўна. — Я вельмі была прывязана да сваёй работы. Але нічога не зробіш — пачала шукаць, чым запоўніць гэтую прастору.

І знайшла. разам з мужам з задавальненнем займаюцца раслінаводствам. Спрабуюць выгадаваць на невялічкім агародчыку разнастайныя гатункі розных відаў гародніны і садавіны. Цяпер, вядома ж, зіма — у двары асабліва не парупішся. Але сонца з дня на дзень лагаднее, нагадваючы пра тое, што пара гатаваць насенне і рыхтавацца да новага сезону напружанай працы. Працы, якой былы галоўны эканаміст славутага (у гэтым і яе заслуга) “Гіганта” Марыя Аляксееўна Лазоркіна не баялася і не баіцца.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Актуально

VII Всебелорусское народное собрание начало свою работу

24 апреля 2024
Общество

В Бобруйском райисполкоме прошло заседание районной комиссии по профилактике производственного травматизма

24 апреля 2024
Актуально

Делегация Бобруйского района прибыла ко Дворцу Республики для участия в ВНС

24 апреля 2024
Актуально

В Минкультуры рассказали, кто выступит на гала-концерте мастеров искусств “Время выбрало нас”

24 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС от Бобруйского района поделились мнениями накануне отъезда в столицу

24 апреля 2024
Актуально

Представители Бобруйского района отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Человек и природа

Порывистый ветер и сильные дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

24 апреля 2024
Актуально

“В ваших руках судьба страны”. Как Лукашенко держит свое слово – уникальные кадры первого ВНС

23 апреля 2024
Общество

Состоялся прием граждан в общественной приемной «Белая Русь»

23 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Главный ветеринар предприятия АПК под видом реализации павших животных на убой скрыл падеж 12 голов КРС: прокуратура Бобруйского района направила уголовное дело в суд

23 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024