Гаспадаркі назапашваюць мінеральныя угнаенні
Часу да веснавых палявых работ застаецца ўсё меней, таму, вядома, у ліку першачарговых клопатаў сельгасвытворцаў на гэтую пару — нарыхтоўка мінеральных угнаенняў.
Не сказаць каб апошняе, у цэлым па раёне, вялося надзвычай актыўнымі тэмпамі — сказваюцца эканамічныя цяжкасці — і ўсё ж у шэрагу гаспадарак зрухі ў гэтым плане маюцца. У прыватнасці, па апошніх дадзеных, як паведаміла начальнік Бабруйскага філіялу УКПП «Магілёўаблаграхімізацыя» Алеся Селіванава, азотных угнаенняў у СВК «Гігант» маецца трэць ад патрэбы. ААТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка» забяспечана імі на 24%, філіялы «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» і «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» — на 22% і 16% адпаведна. Работы па назапашванні мінералаў працягваюцца. У гаспадарках пралічваюць магчымасці па набыцці ўгнаенняў.
Алена КАРПЕНКА.