Гарбата — ад Чырвонага Крыжа
Падчас моцных маразоў, якія выдаліся сёлета, валанцёры раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, яны ж — спецыялісты Бабруйскага раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, арганізуюць пункты абагрэву ў месцах масавага знаходжання сельскіх жыхароў у Бабруйску, а таксама ў сацыяльных пунктах аграгарадкоў.
Да прыкладу, у чацвер на гэтым тыдні такі пункт размяшчаўся ў пабудове аўтавакзала і быў, як мы ўпэўніліся, дастаткова запатрабаваным. Разам з кубкам гарачай гарбаты і печывам валанцёры раённай арганізацыі: загадчыца аддзела сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі цэнтра сацабслугоўвання Юлія Шапялевіч і спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў установы Лідзія Толак дарылі людзям свае ўсмешкі, а значыць — і добры настрой.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.