Хто стане настаўнікам года?
Гэтым часам у краіне праходзіць конкурс прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”. Удзел у ім прымаюць настаўнікі нашага раёна. Прычым, першы этап адбываецца непасрэдна ва ўстановах адукацыі, другі —
раённы, трэці — абласны.
На працягу бягучага месяца пераможцы першага этапа (11 педагогаў і 1 выхавальнік дашкольнай установы) прымаюць удзел у мерапрыемствах другога этапа конкурсу. Адзін з іх адбыўся 11 студзеня на базе Каменскай сярэдняй школы, дзе яго ўдзельнікі прадставілі на суд журы сваю сістэму педагагічнай дзейнасці па адной з тэм (на выбар) — “Вучыць дзяцей вучыцца” ці “Каб дзеці хацелі вучыцца”. На працягу 17 і 18 студзеня канкурсанты правядуць адкрытыя ўрокі ці занятак у незнаёмым класе (групе). Заключным мерапрыемствам другога этапа стане арганізацыя імі майстар-класа для маладых педагогаў, якое пройдзе 24 студзеня.
І, вядома ж, пераможца раённага этапа рэспубліканскага конкурсу прыме ўдзел у абласным. Хто ім стане — даведаемся зусім хутка, а пакуль пажадаем поспехаў усім удзельнікам конкурсу.
Алена КАРПЕНКА.