У сельгасарганізацыях рамантуюць тэхніку
На календары — другі па ліку зімовы месяц, а гэта значыць, што час, адведзены на падрыхтоўку тэхнікі да веснавых палявых работ, няўмольна скарачаецца.
У раёне, як адзначыў начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Яўген Бярозкін, рамонтныя работы вядуцца ва ўсіх без выключэння сельгасарганізацыях, хоць і па-рознаму. Якасна, у адпаведнасці з планам, рыхтуюць сельгастэхніку ў СВК “Гігант”, філіялах “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”. А вось ў такіх гаспадарках як ААТ “Міхалёўская Ніва”, “Стасеўка”, “Неўскі-Агра”, “Саўгас Кісялевічы” з-за адсутнасці матэрыяльных сродкаў рамонты выконваюцца пакуль толькі сваімі намаганнямі, нескладаныя.
Алена КАРПЕНКА.
Здымак носяць ілюстрацыйны характар.