Прайшоў прававы прыём грамадзян
Прававы прафсаюзны прыём грамадзян прайшоў на Бабруйшчыне ў чацвер на гэтым тыдні. На тэрыторыі раёна яго правёў прававы інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, намеснік старшыні Беларускага рэспубліканскага прафсаюза работнікаў падатковай інспекцыі У.І. Калінін (на здымку).
За адведзены для прыёму час у рэдакцыю Бабруйскай раённай газеты — менавіта на базе пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі гэтай установы ён праходзіў — за бясплатнай юрыдычнай кансультацыяй звярнуліся грамадзяне, якіх хвалявалі пытанні, звязаныя з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных іх правоў і інтарэсаў.
Варта адзначыць, што такая форма ўзаемадзеяння ФПБ і членаў прафсаюзаў, як прававыя прыёмы, запатрабавана. Яна не толькі аднаўляе справядлівасць у адносінах паміж работнікам і наймальнікам, але і павышае прававую дасведчанасць насельніцтва, садзейнічае змяншэнню пісьмовых і вусных зваротаў грамадзян ва ўсемагчымыя інстанцыі.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.