Каб жыццё было бяспечным
У мэтах стварэння бяспечных умоў жыцця вяскоўцаў упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама пры садзеянні гаррайаддзела па НС, энерганагляду і газавай службы праведзены семінар з грамадзянамі, што ажыццяўляюць догляд інвалідаў 1-й групы або асоб, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, па пытаннях бяспечнага жыццезабеспячэння.
Падчас мерапрыемства прысутныя атрымалі ад газавай службы ілюстраваныя лістоўкі “Правілы бяспечнага выкарыстання газу ў быце” і “Увага — небяспечна! Угарны газ”. Іх увага была засяроджана на правілах бяспечнай эксплуатацыі электра- і награвальных прыбораў, на інфармацыі аб бяспечных умовах пражывання, у прыватнасці, на неабходнасці ўсталёўваць у памяшканнях АПА (аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі). У дадатак да апошняга спецыялісты групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю гаррайаддзела па НС прадэманстравалі відэафільм “Цана імгнення”, задалі ўдзельнікам семінару абагульняючыя пытанні.
Алена КАРПЕНКА. Фота прадастаўлена ўпраўленнем па працы, занятасці і сацабароне.