Темы

Прышчэпка — спосаб засцерагчыся ад грыпу

Прышчэпка — спосаб засцерагчыся ад грыпу

Верасень і кастрычнік — месяцы, калі перасцярожлівыя грамадзяне робяць прышчэпкі ад грыпу. Што датычыцца нашага раёна, то вакцынацыя дзіцячага насельніцтва, як паведаміла ўчастковы ўрач-педыятр Баб­руйскай гарадской паліклінікі №2 Наталля Дзямко, практычна завершана.

_0mg_007Увесь мінулы тыдзень спецыялісты ўстановы выязджалі на ФАПы, право­дзілі медагляд дзяцей і рабілі прышчэпкі. Вядома ж, тым з іх, чые бацькі пісьмова пацвердзілі сваю згоду на вакцынацыю. Там, дзе ў сельскіх медустановах маюцца ўрачы агульнай практыкі, вакцынацыю право­дзілі яны. Яшчэ некаторых дзяцей прывілі непасрэдна ў паліклініцы. Такім чынам ужо на гэты час ад небяспечнага вірусу ў раёне прывіта каля 80% дзяцей.

Калі з такой адказнасцю падыйдуць дарослыя і да ўласнага здароўя, то, як адзначаюць медыкі, будуць усе шанцы спадзявацца, што хвароба і сёлета адступіць ці хаця б будзе не такой маштабнай і “злоснай”, як здаралася ў папярэднія гады. Зрэшты, мінулы год у плане зах­ворвання на грып быў лаяльным, і медыкі гэта звяз­ваюць якраз-такі з высокім ахопам людзей прышчэпкамі.

Вакцына сёлетняга года — “Грыпол Плюс” беларус­кай вытворчасці, інактывіраваная, дзецьмі, па словах Наталлі Дзямко, пераносіцца лёгка. Што гэта так, часткова ўпэўніліся мы і самі, наведаўшы ў дзень вакцынацыі Хімоўскі ФАП. Нетаропка аглядаючы кожнага маленькага пацыента — на момант нашага прыезду там былі першакласнікі — участковы ўрач-­педыятр Ганна Жудро цікавіцца ў хлопчыкаў і дзяўчынак нават, здавалася б, дробязямі. Тыя з задавальненнем адказ­ваюць. Пасля агляду ўсе, хто прызнаны здаровымі, пачаргова, накіроўваюцца ў працэдурны кабінет, дзе “гаспадарыць” медыцынская сястра педыятрычнага кабінета паліклінікі Таццяна Бажанкова. З працэдурнай дзеці выходзяць шпарка. Найменшы ростам Стас, які на прышчэпку папрасіўся першым, з сур’ёзнасцю дарослага заўважае, што страху аніякага — як камар укусіў. У адпаведнасці з інструкцыяй дзеці пасля прышчэпкі на працягу не меней паўгадзіны застаюцца на ФАПе пад пільным наглядам медыкаў. На працягу наступных трох дзён за станам іх здароўя сочаць работнікі мясцовай медустановы. Рэкамендацыі ў дзень прышчэпкі даюцца традыцыйныя — не мачыць месца ін’екцыі, не расціраць яго, дома пракантраляваць тэмпературу цела. Звычайна, па словах Ганны Жудро, рэакцыя на прышчэпкі суп­раць грыпу адсутнічае.

Рабіць ці не рабіць прышчэпку — справа, вядома ж, кожнага. Пры гэтым медыкі канстатуюць, што ў апошні час, пасля перыяду адноснага ігнаравання вакцынацыяй, людзі ізноўку “паварочваюцца” ў яе бок. Хварэць ніхто не хоча. А вірус грыпу, як паказ­вае практыка, з гадамі відазмяняецца, і засцерагчыся ад яго можна толькі прышчэпкай.

Для тых, хто яшчэ не прывіўся, у БГП №2 нагад­ваюць — зрабіць гэта можна і цяпер. Як і ў папярэднія гады, на бясплатную вакцыну могуць разлічваць грама­дзяне, якія абслугоўваюцца ва ўстанове: дзеці, асобы, чый узрост болей за 65 год, пацыенты з хранічнымі паталогіямі, работнікі ўстаноў адукацыі, гандлю, грамадскага харчавання, транспартных арганізацый, ЖКГ, медработнікі. Для астатніх вакцына платная — 6 рублёў 29 капеек. Жыхарам раёна звярнуцца за прышчэпкай можна ў любы працоўны дзень. Дарослым паслугу акажуць у каб. 208 з 8 да 18 гадзін, дзецям — у каб. 302 з 8 да 15 гадзін (абедзены перапынак з 12.30 да 13.00).

Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА.

Последние новости

Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024
Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024
Актуально

Наведем порядок вместе! Завтра, 20 апреля, в Беларуси пройдет республиканский субботник

19 апреля 2024
Человек и природа

Сильные дожди со снегом и порывистый ветер ожидаются сегодня в Беларуси

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе милиционер применил оружие против агрессора с косой в руках

18 апреля 2024
Актуально

Жители Бобруйщины обсуждают предстоящее ВНС

18 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024