Час рыхтавацца да зімы
Каб задаволіць патрэбу гараджан у садова-агароднай прадукцыі, прадаставіць магчымасць насельніцтву набыць сельгаспрадукцыю “з першых рук”, у Бабруйску з 10 верасня па 13 лістапада будуць ладзіцца ўніверсальныя кірмашы “Залатая восень”, удзел у якіх прымуць і раённыя сельгасарганізацыі.
Кірмашы будуць працаваць штосуботы з 10 да 16 гадзін на звыклым для пакупнікоў месцы — на вуліцы Горкага, паўз дома № 41.
“Залатая восень” заклікае да сябе ўсіх, хто аддае перавагу свежай прадукцыі. На кірмашы ў бліжэйшую суботу можна будзе набыць яблыкі, бульбу, фуражнае зерне і іншую прадукцыю ад мясцовых сельгасвытворцаў.
Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.