Темы

З тэхналогіямі азнаёмлены, задача — іх укараніць

З тэхналогіямі азнаёмлены,  задача — іх укараніць
У чацвер на мінулым тыдні на ферме Цялуша філіялу “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” прайшоў раённы семінар­-нарада па вы­рошчванні рамонтных цёлак і раздоі першацёлак. Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік старшыні камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Андруш, генеральны дырэктар Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства Міхаіл Храмчанка, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бабруйскага райвыканкама Дзмітрый Харчанка, спецыялісты райсельгасхарчу, зааветспецыялісты і загадчыкі раённых ферм.

IMG_2069Месца правядзення семінару было выбрана незнарок: у “Харчавіку-Агра” добра авалодалі і той, і другой тэхналогіямі і сваімі напрацоўкамі гатовы па­дзяліцца з іншымі. Вітаючы ­ўдзельнікаў мерапрыемства, дырэктар філіялу Міхаіл Стрыжэўскі ахарактарызаваў сітуацыю ў малочнай галіне гаспадаркі, заўважыў, што на ўсіх трох малочна-таварных фермах (Цялуша, Савічы і Ступяні) утрыманне жывёлы прывязное, дойны статак налічвае 575 галоў. Рагулям, у адпаведнасці з тэхналогіяй, прапаноўваюцца кормасумясі, для іх прыгатавання сельгасарганізацыя набыла сучасную тэхніку. Сярэдні заробак па гаспадарцы за 7 месяцаў склаў 550 рублёў. “Гэта не сказаць каб надта шмат, але і не мала, — заўважыў Мікалай Стрыжэўскі. — Маючы нядрэнныя грошы і ведаючы, што яны напрамую залежаць ад іх канкрэтнага ўнёску ў агульны дабрабыт гаспадаркі, людзі імкнуцца працаваць сумленна”. На выніках працы “завязаны” і заробак спецыялістаў. У пачатку года, як адзначыў дырэктар, не ўдавалася выйсці на запланаваны паказчык па валавой вытворчасці сельгаспрадукцыі, таму спецыялісты недалічвалі ў сваёй кішэні да 40 працэнтаў заробку. Вясной усё змянілася: людзі сталі разумець, што грошы залежаць ад вынікаў іх працы. Валоўка вырасла, стала болей за 100 працэнтаў — і спецыялісты адчулі значнае прыбаўленне ў грошах. Немалая даплата наліч­ваецца за малако гатункам “экстра” — важны стымул працаваць добра. Болей таго, каб трымаць сітуацыю на кантролі і своечасова вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць, у гаспадарцы практычна штотыдня на кожнай ферме праводзяцца сходы, падчас якіх аналізуецца работа кожнага спецыяліста, кожнага жывёлавода, “дахо­дзяць”, як адзначыў Міхаіл Стрыжэўскі, да кожнай рагулі і спадзяюцца, што сёлета і па малаку, і па прывагах буйной рагатай жывёлы гаспадарка зробіць сур’ёзны крок наперад.

IMG_2061Што датычыцца рамонтных цёлак, якіх у філіяле налічваецца 119 працэнтаў на сто галоў кароў пры норме 120 (вышэйшы паказчык толькі ў філіяле “Агракамбінат КХП” — 131), то да іх вырошчвання на любым узроставым этапе ў гаспадарцы адносяцца надзвычай сур’ёзна. Падрабязнасцямі гэтага, у прыватнасці, як правільна карміць нованароджаных цялятак малозівам, прымяняючы спецыяльны зонд, падзяліўся галоўны
ветурач “Харчавіку-Агра” Аляксей Скатарэнка. Набыць і галоўнае не баяцца прымяняць такі зонд, які садзейнічае вынослівасці маладняку, Сяргей Андруш заклікаў спецыялістаў усіх без выключэння сельгасарганізацый. Тут жа прысутным быў прадэманстраваны прафілакторый для індывідуальнага ўтрымання цялятак, змайстраваны па ўласнай распрацоўцы работнікаў філіялу з выкарыстаннем нескладаных і недарагіх матэрыялаў. Міхаіл Храмчанка звярнуў увагу на тое, што маладняк, які ў ім знаходзіцца, адметна выглядае, адпавядае вагавым узроставым нормам, што ўказвае на добры яго догляд.

Шмат увагі было ўдзелена пытанням раздою першацёлак. Ад таго, наколькі гэтыя мерапрыемствы будуць правільнымі, залежыць, колькі рагуля зможа даваць малака. Пра тое, як тэхналагічна граматна падыходзіць да раздою і як гэта робяць непасрэдна ў “Харчавіку”, расказаў галоўны заатэхнік Міхаіл Бандарчук.
На пасяджэнні, якое адбылося ў заключнай частцы семінару, яго ўдзельнікі абмеркавалі вынікі работы галіны жывёлагадоўлі за студзень-ліпень, выкананне задання па асемяненні і атрыманні прыплоду буйнарагатай жывёлы, задачы па аднаўленні статку, захаванасць маладняку ў раёне.

Застаецца спадзявацца, што пачутае і пабачанае падчас семінару, і ў асаблівасці станоўчы прыклад каманды “Харчавіку-Агра” — паглыбляцца ў праблему і дасягаць яе вырашэння — абавязкова пярэймуць і спецыялісты тых сельгас­арганізацый, дзе да гэтага пакуль не даходзілі рукі.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Слово — делегатам ВНС. Анастасия Гацко, заместитель председателя СПК «Гигант»: «Быть причастной к этому историческому событию — большая честь»

23 апреля 2024
Актуально

Кто они, делегаты Всебелорусского народного собрания?

23 апреля 2024
Человек и природа

До +15°С и преимущественно без осадков ожидается сегодня в Беларуси

23 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Общество

Главная цель — нулевой травматизм

22 апреля 2024
Общество

Великий мыслитель и подвижник. 22 апреля — День рождения Владимира Ленина

22 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Олеся Стельмак, начальник отдела по образованию райисполкома: «Общенациональный форум — это возможность для консолидации жителей Беларуси»

22 апреля 2024
Актуально

Лукашенко: Беларусь настроена решительно наращивать товарооборот с Архангельской областью

22 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Ансамбль «Кавалёўскiя весялушкi» стал обладателем диплома в конкурсе «Сузор’е галасоў»

22 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024